Ладуцька даручыў стварыць фельчарскія пункты ў буйных гандлёвых цэнтрах

Як паведамляе БЕЛТА, падчас прамой лініі затэлефанавала жанчына і распавяла пра бачаную ёй сітуацыю ў адным з буйных гандлёвых цэнтраў. Чалавеку, якому стала дрэнна ў краме, выклікалі хуткую дапамогу. Але сітуацыя была крытычная, і нешта зрабіць не перашкаджала б да прыезду медыкаў. Аднак выявілася, што ў цэнтры не было медпункта.

У адказ Мікалай Ладуцька даручыў старшыні камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама Ігару Юркевічу ўзгадніць з Мінздароўя пытанне размяшчэння дзяжурнага фельчарскага пункта ў буйных гандлёвых цэнтрах. Па яго словах, у буйных гандлёвых аб'ектах знаходзяцца адразу сотні людзей, а сітуацыі бываюць розныя.

За дзве гадзіны старшыня Мінгарвыканкама прыняў больш за 20 званкоў.

Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі