Лех Валенса вылучыў Станіслава Шушкевіча на Нобелеўскую прэмію міру

Былы прэзідэнт Польшчы і лідэр “Салідарнасці” Лех Валенса вылучыў Станіслава Шушкевіча на Нобелеўскую прэмію міру. Свае шанцы экс-старшыня Вярхоўнага савета Беларусі ацэньвае як не самыя высокія, паведамляе газета “Наша ніва”.

Па словах Шушкевіча, калі атрымаць прэмію ўсё ж такі ўдасца, то найперш ён дапаможа незалежным беларускім выданням.

На Нобелеўскую прэмію міру былы кіраўнік Беларусі быў вылучаны па пяці пунктах: 1. Ініцыятыва і рэалізацыя вываду тактычнай і стратэгічнай ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі; 2. За ініцыятыву сустрэчы ў снежні 1991 года кіраўнікоў Беларусі, Расіі і Украіны, якія падпісалі Белавежскія пагадненні, што фактычна замацавалі развал СССР; 3. За актыўны ўнёсак ў мірны раскол СССР; 4. За ўклад у бесканфліктнае пераўтварэнне СССР у незалежныя рэспублікі; 5. За адданасць прынцыпам міру, дэмакратыі, правоў чалавека і прапаганду гэтых прынцыпаў.

Лаўрэат будзе вядомы ў другой палове кастрычніка. Нагадаем, летась на прэмію міру вылучалі кіраўніка незарэгістраванай праваабарончай арганізацыі “Вясна” Алеся Бяляцкага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі