"Летась тушылі пажар, а бруднае адзенне працягвае вісець" — праверылі лясгас

У першага намесніка міністра лясной гаспадаркі было шмат цікавых знаходак

У першага намесніка міністра лясной гаспадаркі было шмат цікавых знаходак / t.me/minleshoz/

Першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Драгун правяраў Жлобінскі лясгас. Як піша прэс-служба міністэрства, ён выявіў недахопы і ў "пунктах засяроджвання сродкаў пажаратушэння" аднаго з лясніцтваў, і "на бураломных лесасеках".

"Яшчэ летась тушылі пажар, а бруднае адзенне працягвае вісець і ў гэтым. Элементарна не забяспечылі чыстку", — здзівіўся чыноўнік.

А яшчэ высветлілася, што былі "непісьменна закупленыя колбы для процігазаў". Таму яны не абараняюць ад монааксіду вугляроду. З ранцаў на зіму не была злітая вада, і іх не прасушылі. А ў ёмістасці з-пад вады першы намеснік міністра натрапіў на "рэшткі ад квасу". Перад ад'ездам ён запатрабаваў навесці там парадак.

"Летась тушылі пажар, а бруднае адзенне працягвае вісець" — праверылі лясгас
t.me/minleshoz/
"Летась тушылі пажар, а бруднае адзенне працягвае вісець" — праверылі лясгас
"Летась тушылі пажар, а бруднае адзенне працягвае вісець" — праверылі лясгас

А ў Верхнядзвінскім лясгасе Драгун выявіў арыгінальную арганізацыю рамонту тэхнікі мясцовым трактарыстам.

"Летась тушылі пажар, а бруднае адзенне працягвае вісець" — праверылі лясгас
"Летась тушылі пажар, а бруднае адзенне працягвае вісець" — праверылі лясгас

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі