Лідар ДНР: Мы дамовіліся абмяняць палонных у фармаце “усіх на ўсіх”

Удзельнікі перамоваў трохбаковай кантактнай групы на сустрэчы ў Мінску дамовіліся пра абмен палоннымі па формуле “усіх на ўсіх”. Пра гэта заявіў кіраўнік гэтай званай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка на прэс-канферэнцыі ў Данецку 25 снежня.

Паводле яго словаў, перамовы не завершаныя і “пра нейкія дамоўленасці казаць рана”. “Адзінае, што магу сказаць, гэта тое, што прыбралі апошнія кропкі несутыкнення наконт абмену палоннымі. Будзе 150 на 225, абмен “усіх на ўсіх”. Пра астатняе яшчэ дамаўляемся”, — прыводзіць словы Захарчанкі ТАСС.

Паседжанне кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе прайшло ўвечары 24 снежня ў Мінску з зачыненым рэжыме і доўжылася болей за пяць гадзінаў. Яго вынікі невядомыя, бо пасля заканчэння ўдзельнікі перамоваў адразу раз’ехаліся, не сустрэўшыся з прэсай, інфармуе БелаПАН.

У перамовах удзельнічалі афіцыйны прадстаўнік дзеючага старшыні АБСЕ ў пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне Адэльхейд Тальявіні, экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, амбасадар Расіі ва Украіне Міхаіл Зурабаў. Таксама ў перамовах удзельнічалі прадстаўнік самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Уладзіслаў Дэйнега і прадстаўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Дзяніс Пушылін.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі