Лідар прадпрымальнікаў запрашае Лукашэнку прыйсці на рынак

Нагодай стала сітуацыя з увядзеннем Тэхрэгламента Мытнага саюза. Нагадаем, што з 1 снежня 2013 года прадпрымальнікі не змогуць гандляваць несертыфікаванымі таварамі лёгкай прамысловасці. Раней меркавалася, што Тэхрэгламент будзе канчаткова ўведзены толькі з 1 ліпеня 2014 года.



У сваім звароце Шумчанка нагадвае, што яшчэ 8 гадоў таму, у сакавіку 2005 года, Лукашэнка сустракаўся з прадпрымальнікамі.



Анатоль Шумчанка: "У 2005 годзе дадзена было даручэнне ўраду — стварыць аптовыя базы. Аптовыя базы за восем гадоў не стварылі! І зараз яны хочуць за месяц стварыць... Ведаеце, гэта стаіць у адным шэрагу з дрэваапрацоўкай і іншымі даручэннямі Лукашэнкі. Іх ніхто не выконвае, і яго ніхто не слухае, атрымоўваецца..."



Нагадаем, некалькі дзён таму віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч паведаміў, што дзяржаўныя структуры створаць аптовыя базы. На іх, нібыта, прадпрымальнікі і змогуць атрымоўваць тавары, а не звяртацца да пасярэднікаў.



У сваю чаргу, лідар прадпрымальнікаў кажа, што ім таксама не патрэбныя пасярэднікі для размовы з Лукашэнкам. Шумчанка ўжо накіраваў свой ліст электроннай поштай у Адміністрацыю прэзідэнта.



Фота — gazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі