Літоўскія памежнікі затрымалі дрон, які вёз беларускія цыгарэты
Да дрона быў прымацаваны скрутак, а ў ім 750 пачкаў цыгарэт Minsk City QS і NZ Gold з беларускімі этыкеткамі / VSAT
Літоўскія памежнікі выявілі самаробны дрон-кантрабандыст на тэрыторыі прыроднага запаведніка за сто метраў ад мяжы з Беларуссю, піша Delfi.
Да дрона быў прымацаваны скрутак, абгорнуты ў чорную поліэтыленавую плёнку. А ў ім было 750 пачкаў цыгарэт Minsk City QS і NZ Gold з беларускімі этыкеткамі.
Хто менавіта кіраваў дронам, памежнікі пакуль не высветлілі.
Delfi піша, што кантрабандысты сталі часцей выкарыстоўваць дроны пасля 2021 года, калі Літва ўзмацніла кантроль за мяжой пасля хвалі нелегальнай міграцыі. За 7 месяцаў гэтага года памежнікі зафіксавалі ўжо 67 спробаў даставіць кантрабандныя цыгарэты з Беларусі дронамі, летась іх было 48, а ў 2021 — усяго 17.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.