Літва можа дэнансаваць пагадненне з Беларуссю аб інвестыцыях

Вільня

Вільня / pixabay.com

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа звярнуўся да Сейма з прапановай дэнансаваць шэраг пагадненняў з Беларуссю і Расіяй. Гаворка ідзе, у прыватнасці, пра літоўска-беларускае пагадненне аб заахвочванні і абароне інвестыцый. Дакумент быў падпісаны ў Мінску ў 1999 годзе.

Таксама прапануецца дэнансаваць аналагічнае пагадненне з Расіяй. З Расіяй можа быць скасаванае і яшчэ адно пагадненне аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання.

Нагадаем, раней інвестары з так званых "недружалюбных" краін аказаліся ў Беларусі абмежаваныя ў правах. Беларускі ўрад забараніў ім прадаваць свае акцыі. Першапачаткова ў спісе было 190 кампаній, сярод акцыянераў якіх былі "асобы з замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб". Гэтае рашэнне ў Мінску тады патлумачылі "абаронай інтарэсаў". Насамрэч жа гэта была спроба спыніць адыход замежнага капіталу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі