Літва ўжо пачала выдаваць беларусам гуманітарныя віды на жыхарства на 3 гады

Вільня

Вільня / delfi.lt

Літва ўжо пачала выдаваць беларусам гуманітарныя віды на жыхарства на 3 гады. Як паведамляе прэс-служба кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святланы Ціханоўскай, у пятніцу стала вядома, што першыя нашы землякі, якія звярталіся за працягам літоўскага ВНЖ па гуманітарных падставах, атрымалі рашэнні аб яго працягу на тры гады: "Гэта сведчыць аб тым, што нядаўна прыняты адпаведны закон Літоўскай Рэспублікі набыў моц". Раней за працягам дазволу было неабходна звяртацца штогод. 

Адзначаецца, што новаўвядзенне часткова здыме "пытанне атрымання праязных дакументаў для гэтай катэгорыі беларусаў, таму што яго тэрмін прывязаны да тэрміну дзеяння дазволу на жыхарства". Раней пасля атрымання новага ВНЖ беларусы, якія не могуць атрымаць новы беларускі пашпарт, штогод былі абавязаны змяняць і праязны дакумент. Цяпер ён будзе таксама дзейнічаць тры гады.  

"Мы вельмі ўдзячныя нашым літоўскім партнёрам за гэтыя змены ў заканадаўстве, — кажа Ціханоўская. — Для нас вельмі важна, што беларусы, якія не могуць павярнуцца дадому з-за пераследу з боку рэжыму, могуць пачувацца ў бяспецы і разлічваць на своечасовую дапамогу з боку Літвы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі