Сейм Літвы падтрымаў павелічэнне гуманітарнага ВНЖ для беларусаў да 3 гадоў

Беларусы ў Літве

Беларусы ў Літве / delfi.lt

Сейм Літвы падтрымаў павелічэнне гуманітарнага ВНЖ для беларусаў да 3 гадоў, паведамляе lrt.lt. На сённяшні дзень гэты дакумент выдаецца тэрмінам на год. Аднак былі прынятыя папраўкі ў закон "Аб прававым статусе замежнікаў" у Літве (іх прапанавала МУС). Новаўвядзенне датычыць замежнікаў, якія прыбылі ў Літву па гуманітарных візах пры пасярэдніцтве Міністэрства замежных спраў. Раней яго падтрымалі прэм'ер Літвы і спікер Сейма.

Новаўвядзенне пачне дзейнічаць, калі яго падпіша прэзідэнт Гітанас Наўседа.

Літва выдала больш за 700 дазволаў на часовае пражыванне грамадзянам Беларусі, якія ратуюцца ад палітычных рэпрэсій.

"Гэтая папраўка надзвычай важная для прыхільнікаў беларускай апазіцыі, больш за 750 беларускіх грамадзян, якія ўцяклі ў Літву ад рэпрэсіўнага рэжыму Лукашэнкі, якім неабходна штогод абнаўляць дазволы на часовае пражыванне на гэтай аснове, а сітуацыя ў Беларусі не мяняецца і, на жаль, не зменіцца яшчэ доўгі час“, — сказаў старшыня Камітэта па замежных справах Сейма, кіраўнік групы "За дэмакратычную Беларусь" Жыгімантас Павілёніс.

Раней некаторыя літоўскія парламентарыі прапаноўвалі накласці на беларусаў такія ж санкцыі, як на расіян. Яны аргументавалі гэта тым, што 80% беларускай эміграцыі складаюць эканамічныя мігранты, а не палітычныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі