Гуманітарны ВНЖ для беларусаў у Літве могуць павялічыць да трох гадоў

Вільня

Вільня / pixabay.com

У Літве прапануюць павялічыць да трох гадоў гуманітарны від на жыхарства для беларусаў, якія не могуць вярнуцца на радзіму. Цяпер гэты дакумент выдаецца тэрмінам на год.

Такую прапанову ўнесла Міністэрства ўнутраных спраў. Новыя правілы закрануць тых замежнікаў, якія пераследуюцца недэмакратычным рэжымам, зазнаюць рэпрэсіі з боку рэжыму ці могуць трапіць пад іх і таму не могуць вярнуцца на радзіму, кажуць у МУС Літвы.

"Беларусы, якія ратуюцца ад рэпрэсій з боку рэжыму, па-ранейшаму не могуць бяспечна вярнуцца ў сваю краіну. Наша прыхільнасць аказанню дапамогі беларускім грамадзянам застаецца цвёрдай і будзе працягвацца столькі, колькі спатрэбіцца. З прыняццем ініцыяваных мною паправак беларусам, якія пражываюць у нашай краіне, уцекачам ад рэпрэсій рэжыму, больш не прыйдзецца кожны год падаваць заяву на падаўжэнне віду на жыхарства, і нагрузка на Дэпартамент міграцыі знізіцца", — тлумачыць кіраўніца МУС Агне Білатайце.

На сёння Літва выдала больш за 700 дазволаў на часовае пражыванне грамадзянам Беларусі, якія ратуюцца ад палітычных рэпрэсій.

Новыя правілы, на думку Білатайце, дапамогуць спрасціць і сітуацыю з выдачай праязнога дакумента для замежнікаў. Пасля таго, як Лукашэнка сваім указам забараніў абмен пашпартоў у беларускіх прадстаўніцтвах, атрыманне гэтага дакумента стала для беларусаў адным з спосабаў легалізавацца за мяжой. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі