У Польшчы перасталі ставіць у пашпарты РБ штампы аб перасячэнні мяжы — СМІ

Пашпарт, ілюстрацыйнае фота

Пашпарт, ілюстрацыйнае фота

Польскія ўлады вырашылі, што памежнікі не будуць ставіць адзнакі аб перасячэнні мяжы ў беларускія пашпарты. Так яны адказалі на "пашпартны" ўказ Лукашэнкі.

"Гэтае рашэнне было ўзгодненае Памежнай аховай, міністэрствамі ўнутраных і замежных спраў. Гэта лагічнае рашэнне, таму што пакуль няма яснага разумення, што рабіць многім тысячам беларусаў, якія пражываюць у Польшчы і не змогуць абмяняць свае дакументы", — цытуе "Наша Ніва" тлумачэнне польскага дыпламата.

Па яго словах, магчыма, Польшча вырашыць спрасціць працэдуру атрымання свайго пашпарта, але пакуль рашэнне яшчэ не прынятае. Адмена штампаў можа хаця б запаволіць сканчэнне пашпарта, дадае дыпламат.

Пасля ўказа Лукашэнкі, які забараняе беларусам мяняць пашпарты ў амбасадах сваёй краіны, такі крок дазваляе эканоміць месца ў пашпарце.

У Аб'яднаным Пераходным кабінеце спадзяюцца ўгаварыць на такі крок і іншыя краіны, заявіў Валерый Кавалеўскі.

Ні ў МЗС Польшчы, ні ў польскай Памежнай службе Еўрарадыё не пацвердзілі, што больш не будуць ставіць штампы пра перасячэнне мяжы ў беларускія пашпарты. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі