Літва збіраецца запрасіць Лукашэнку на перапахаванне Каліноўскага
![Літва збіраецца запрасіць Лукашэнку на перапахаванне Каліноўскага](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/koplycia-kurioje-irengs-kolumbariuma-5cacae0fb8129.jpg.webp?itok=GwrTajmM)
Літва збіраецца запрасіць Аляксандра Лукашэнку на перапахаванне паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Такія планы агучыў літоўскі міністр культуры Міндаўгас Кветкаўскас. Чакаецца, што на мерапрыемстве будуць найвышэйшыя службовыя асобы Беларусі, Польшчы і Украіны (такое рашэнне прыняла літоўская ўрадавая камісія). Запрашэнні накіруе прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, інфармуе Радыё Свабода.