Лукашэнка абяцае шукаць беларускі катыньскі спіс, гісторык адсылае ў Расію
Такое абяцанне прагучала ад кіраўніка Беларусі 4 лістапада на сустрэчы з польскімі журналістамі, якая цягнулася больш як тры гадзіны. Журналісты закранулі тэму беларускага катыньскага спісу, у якім ёсць імёны амаль чатырох тысяч палякаў, забітых НКУС на тэрыторыі Беларусі ў 1940 годзе. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што будзе размаўляць пра гэты спіс з кіраўніком беларускага КДБ. Але разам з тым папярэдзіў, што шмат якія дакументы былі вывезеныя ў Маскву.
Гісторык Ігар Кузняцоў лічыць, што хутчэй за ўсё Беларусі давядзецца рабіць запыт у Расію, каб атрымаць беларускі спіс. Бо да гэтага часу афіцыйна не заяўлялася, ёсць у Беларусі гэты спіс ці ён быў знішчаны:
Кузняцоў: “Спіс можа знаходзіцца ў КДБ Беларусі. Калі дапусціць, што ён быў знішчаны, калі пачалася вайна ў 1941, або быў перададзены ў Цэнтральны архіў ФСБ... У такім выпадку беларускаму боку давядзецца рабіць запыт у Расію, непасрэдна ў ФСБ, каб гэты спіс быў прадстаўлены польскаму боку па ініцыятыве Беларусі. Калі Расія да гэтага часу не зрабіла гэтага”.
Сп.Кузняцоў нагадаў, што Расія сёлета планавала перадаць беларускі катыньскі спіс польскаму боку ў сувязі з 70-годдзем трагедыі ў Катыні. Але гэтага чамусьці не адбылося.