Лукашэнка адкрые лядовую арэну ў Бярозе?

У горадзе Бярозе 23 снежня ўрачыста адкрыецца лядовая арэна. Гэта ўжо 4-ы такі спартовы аб'ект на Брэстчыне. Пабудавалі яго ўсяго за 8 месяцаў па канадскай тэхналогіі, паведамляе тэлеканал СТВ. Праектоўшчыкі і будаўнікі заяўляюць, што будынак унікальны ў сваім родзе. Спорткомплекс уключае лядовую арэну, трэнажорную залу, вестыбюль і кафэ. А на хакейнай пляцоўцы можна праводзіць гульні практычна любога ўзроўню.

Паводле звестак nn.by, на адкрыццё лядовай арэны прыбудзе кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Спісы гледачоў у новым лядовым палацы зацвердзіў аблвыканкам. Ім загадалі прыйсці за некалькі гадзінаў да пачатку хакею і пры сабе мець пашпарты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі