Лукашэнка будзе браць на ўлік кіраўнікоў, якія правініліся

Лукашэнка будзе браць на ўлік кіраўнікоў, якія правініліся

9 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт №1. Гэты дакумент уносіць змены ў дзеючыя дэкрэты па пытаннях працоўных адносін. 

Як адзначае TUT.by, тэкст дэкрэта пакуль не апублікаваны. Аднак прэс-служба кіраўніка дзяржавы паведаміла, што ён датычыць чыноўнікаў, звольненых з дыскрэдытуючых прычыныў. Каб такія чыноўнікі не перасаджваліся ў іншае кіраўніцкае крэсла, іх працаўладкаванне будуць маніторыць на працягу пяці гадоў пасля звальнення. 

Праўда, у навінах нярэдка можна сустрэць паведамленні, як звольненыя чыноўнікі апынаюцца ў іншых кіраўніцкіх крэслах. І даволі част гэта адбываецца менавіта па ўказах Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі