Лукашэнка чарговы раз супакойвае Захад наконт "Захаду 2017"
27 ліпеня на нарадзе з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Аляксандр Лукашэнка вырашыў чарговы раз супакоіць усіх, каго хвалююць вайсковыя вучэнні "Захад 2017". Вучэнні з'яўляюцца адкрытымі і праходзяць пад назіраннем вялікай колькасці экспертаў, падкрэсліў Лукашэнка:
"Пра гэта шмат сказана, і я хацеў бы пачуць нешта новае. Усе старыя пытанні — і заклапочанасць NATO, і нашы суседзі, і ва Украіне я нядаўна быў — усім усё патлумачылі. Вучэнні адкрытыя, мы запрашаем ці ўжо запрасілі велізарную колькасць назіральнікаў. Прыязджайце, глядзіце".
Лукашэнка таксама звярнуў увагу на тое, што вучэнні маюць абарончы характар
Вучэнні "Захад 2017" пройдуць на захадзе Беларусі ў верасні. Лідар арганізацыі "Гавары праўду!" Андрэй Дзмітрыеў прапанаваў Міністэрству абароны сфарміраваць грамадскую камісію, якая змагла б назіраць за ходам вучэнняў. Ён аргументаваў гэта тым, што абстаноўка ва Усходняй Еўропе зараз напружаная, і шмат хто хвалюецца, каб вучэнні прайшлі спакойна, а пасля іх завяршэння расійскія войскі пакінулі Беларусь.
Міністэрства абароны нечакана адказала палітыку ў твітары:
Организовывайтесь и обращайтесь в пресс-службу МО РБ:
— Минобороны Беларуси (@MOD_BY) July 27, 2017
220034, г. Минск, ул. Коммунистическая, 1, тел. 297-15-36, 297-12-88, 297-28-47
Дзмітрыеў прапануе прадстаўнікам грамадскасці да 10 жніўня сфарміраваць склад камісіі.