Расійскія Су-30СМ прыбылі ў Баранавічы на сумеснае баявое дзяжурства

Су-30СМ / Militaryarms.ru
Су-30СМ / Militaryarms.ru

Расійскія знішчальнікі Су-30СМ ВКС прыбылі ў сераду, 8 верасня, на аэрадром у Баранавічы.

Гэта спатрэбілася для фарміравання вучэбна-баявога цэнтра сумеснай падрыхтоўкі ВПС і войскаў СПА Беларусі і Расіі, паведамляе Мінабароны краіны.

Авіятары заступяць на сумеснае баявое дзяжурства па ахове паветраных межаў Саюзнай дзяржавы. Таксама яны прымуць удзел у вучэннях "Захад-2021".

Рашэнне стварыць вучэбна-баявыя цэнтры сумеснай падрыхтоўкі УС Беларусі і Расіі было прынята падчас перамоў кіраўнікоў абаронных ведамстваў 5 сакавіка 2021 года ў Маскве.

Як паведамляла раней Еўрарадыё, такія цэнтры ўяўляюць сур'ёзную пагрозу. Фактычна гэта вайсковыя навучальныя ўстановы РФ на тэрыторыі Беларусі, якія ажыццяўляюць ідэалагічную падрыхтоўку з расійскага боку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі