Літоўскі палітык бачыць рызыку ў вучэннях "Захад-2021"

Вучэнні "Захад-2021" непакояць літоўскіх палітыкаў / Reuters
Вучэнні "Захад-2021" непакояць літоўскіх палітыкаў / Reuters

Былы камандуючы Узброенымі сіламі і член Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Сойму Арвідас Поцюс бачыць дадатковыя рызыкі для Літвы ў распачатых вучэннях «Захад-2021», піша Delfi.

Палітык заявіў, што афіцыйны Мінск, такім чынам, адрэагаваў на дзеянні літоўскіх уладаў, якія вяртаюць мігрантаў на іх бок. На яго думку, заклік Аляксандра Лукашэнкі ўзмацніць ахову мяжы, стварае рызыку навалы груп мігрантаў у памежнай зоне паміж дзвюма краінамі.

"Думаю, што гэта можа быць такі адказ, што да нас адправяць, але назад не пусцяць. Гэта была б мая імправізаваная адзнака, але я пакуль не магу зразумець, якія яго намеры на самай справе. Гэта ўвогуле складана прадказаць", - выказаўся Арвідас Поцюс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі