Эксперт: вучэбна-баявыя цэнтры РФ у РБ больш небяспечныя, чым вучэнні Захад-2021

Салдат УС Расіі / 24tv.ua
Салдат УС Расіі / 24tv.ua

Вучэбна-баявыя цэнтры сумеснай падрыхтоўкі УС Беларусі і Расіі ўяўляюць больш сур'ёзную пагрозу, чым вучэнні "Захад-2021".

Пра гэта заявіла палітолаг Вольга Харламава ў інтэрв'ю "Смартпрэс".

"Гэта вайсковая навучальная ўстанова на тэрыторыі Беларусі, але Беларусі не належыць. Гэта ідэалагічная падрыхтоўка расійскага боку, яна не будзе беларуская, не той, якую, можа быць, хацела б бачыць беларуская ўлада", — паведаміла Харламава.

На думку эксперткі, такім чынам Расія закладвае ў Беларусі чарговую міну запаволенага дзеяння.

Рашэнне ствараць вучэбна-баявыя цэнтры сумеснай падрыхтоўкі УС Беларусі і Расіі было прынята кіраўнікамі абаронных ведамстваў 5 сакавіка ў Маскве.

Для фарміравання такога цэнтра сумеснай падрыхтоўкі ВПС і войскаў СПА Беларусі і Расіі ў Гродне ўжо прыбылі падраздзяленні зенітных ракетных войскаў РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі