Беларусаў адпраўляюць на вучэнні ў Расію
Паляцелі
19 кастрычніка беларускія вайскоўцы адправіліся на вучэнні ў Расію. Як паведамляюць у Міністэрстве абароны, падрыхтоўка будзе праходзіць у адным з навучальна-баявых цэнтраў.
Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл генерал-маёра Уладзіміра Белага, беларусаў адпраўляюць на вучэнні, "каб яны маглі пераняць перадавыя методыкі падрыхтоўкі войскаў для далейшага ўкаранення іх у практыку падрыхтоўкі сваіх воінскіх часцей".
— Пасля вяртання дадому яны змогуць давесці да сваіх камандзіраў, падраздзяленняў усё тое лепшае і новае, што ёсць у практыцы Узброеных Сіл Расіі.
Лепшыя з іх пасля навучання стануць штатнымі інструктарамі ў нашых злучэннях і воінскіх часцях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.