У Беларусь прыляцеў другі расійскі знішчальнік МіГ-31К — "Беларускі Гаюн"

Знішчальнік Міг-31К

Знішчальнік Міг-31К / defence-blog.com

У Беларусь прыляцеў другі за суткі знішчальнік МіГ-31К Паветрана-касмічных сіл Расіі, піша маніторынгавы праект "Беларускі Гаюн".

Паведамляецца, што расійскі самалёт прызямліўся на аэрадроме ў Мачулішчах пад Мінскам.

Як расказвала Еўрарадыё, увечары 9 кастрычніка на той жа аэрадром прыляцеў першы расійскі знішчальнік МіГ-31К.

Гэтыя самалёты могуць несці на сабе гіпергукавыя аэрабалістычныя ракеты Х-47М2 "Кінжал" і здольныя запускаць іх на адлегласці 2000 км, адзначае "Беларускі Гаюн".

Апошні раз расійскія знішчальнікі такога тыпу з'яўляліся ў Беларусі паўтара года таму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі