З Расіі прыляцеў МіГ-31К, якога не было ў Беларусі апошнія 1,5 года
Аляксандр Лукашэнка ў Крамлі нахіліўся сам
З Расіі прыляцеў МіГ-31К Паветрана-касмічных сіл РФ, якога не было ў Беларусі апошнія 1,5 года. У сераду ён прызямліўся на аэрадроме "Мачулішчы", паведамляе "Беларускі Гаюн".
Адзначаецца, што менавіта знішчальнікі МіГ-31К могуць несці гіпергукавыя ракеты Х-47М2 "Кінжал" і здольныя запускаць іх на адлегласці ў 2000 кіламетраў. Не дзіўна, што пра прыбыццё ў РБ самалёта паведамілі ўкраінскія СМІ.
Якраз 9 кастрычніка Уладзімір Пуцін у Крамлі ўручыў Аляксандру Лукашэнку ордэн Андрэя Першазванага. Такі ж 150 гадоў таму атрымаў Мураўёў-Вешальнік за разгром паўстання Кастуся Каліноўскага. Каб атрымаць узнагароду, Лукашэнка вымушаны быў схіліцца перад Пуціным. А пасля ён... пацалаваў ордэн.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.