Лукашэнка: Гэта будзе год цяжкай працы, перамог і паражэнняў (відэа)
Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да беларусаў з навагоднім зваротам. У ім ён гаварыў пра дзяцей ("не забывайце, што ў вас ёсць бацькі, бабулі, дзядулі"), моладзь ("тое, якой мы ўбачым Беларусь заўтра, залежыць ад кожнага з вас... вы павінны захаваць і прымножыць створанае... краіне асабліва патрэбны вашы інтэлект і энергія"). Лукашэнка звярнуўся да "працаўнікоў палёў і заводаў, нашай інтэлігенцыі, абаронцаў Айчыны, старэйшага пакалення і старых": "Мы павінны ўмацаваць сваю дзяржаўнасць на прынцыпах сумленнасці і справядлівасці і менавіта такой захаваць краіну для дзяцей і ўнукаў".
Аляксандр Лукашэнка шмат гаварыў пра наступны год: "Мы аб'ядналіся ў імкненні зрабіць кожны куток Беларусі не проста прыгожым, а ўзорным. І ў надыходзячым годзе нам трэба будзе зрабіць усё, каб краіна патанала ў зеляніне і кветках, натхняла на творчасць і стварэнне, каб нам заўсёды хацелася вярнуцца дадому". Паводле яго слоў, "галоўнае — мы захавалі мірнае неба для беларусаў і ў вачах нашых дзяцей няма страху і бязвыхаднасці ад вайны".
Лукашэнка рыхтуе беларускі народ да няпростага года: "Гэта будзе год цяжкай працы, перамог і паражэнняў". Але ён упэўнены, што беларусы агульнымі высілкамі "здольныя рабіць немагчымае". "Мы абавязкова пераадолеем перашкоды і забяспечым будучыню нашай Радзімы", — сказаў беларускі кіраўнік у навагоднім звароце.