Лукашэнка глядзеў фінал чэмпіянату свету разам з сынам Мікалаем (фота)
Аляксандр Лукашэнка глядзеў фінал футбольнага чэмпіянату свету разам з малодшым сынам Мікалаем. На маскоўскім стадыёне "Лужнікі" яны сядзелі побач з Наінай Ельцынай, удавой прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына. Далей сядзеў прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў са сваёй жонкай.
У чэрвені Лукашэнка прыязджаў на матч адкрыцця сусветнага першынства (разам з усімі сынамі), у якім гулялі зборныя Расіі і Саудаўскай Аравіі.
Як вядома, чэмпіёнамі свету сталі французы, які з лікам 4:2 перамаглі харватаў.
Фота: kremlin.ru