Лукашэнка папярэдзіў пра змену пакаленняў

Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка / kommersant.ru

Лукашэнка на Раство наведаў храм Святога прарока Іаана Прадцечы. Там палітык ізноў заявіў, што гэты год будзе няпростым. Такую ж заяву ён зрабіў літаральна на гэтым жа тыдні падчас новых прызначэнняў.

Таксама ён папярэдзіў пра змену пакаленняў. Тэму будучыні ён таксама нядаўна закранаў.

"Мы стаім на парозе змены пакаленняў, калі ўсё, што зроблена, дрэнна ці добра (можа быць, не нам судзіць), нам не сёння-заўтра прыйдзецца перадаць падрастаючаму пакаленню — нашым з вамі дзецям", — сказаў Лукашэнка.

Потым ён, як заўсёды, заявіў, што "на нас будуць трэніравацца, і нам трэба выстаяць". Хто менавіта будзе "трэніравацца" і як — не сказаў, але дадаў, што ў тым ліку на прэзідэнцкіх выбарах, якія мусяць прайсці да 20 ліпеня 2025-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі