Лукашэнка павіншаваў патрыярха Кірыла з 70-годдзем

Лукашэнка павіншаваў патрыярха Кірыла з 70-годдзем

Аляксандр Лукашэнка 20 лістапада павіншаваў патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з 70-годдзем.

"Усё сваё жыццё Вы прысвяцілі служэнню Рускай праваслаўнай царквы. Ваша шматгадовая праца ўсяляе ў людзей веру і надзею, падтрымлівае і падбадзёрвае ў паўсядзённых справах, служыць сцвярджэнню ідэалаў дабра, любові і міласэрнасці", — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі патрыярха Кірыла высока цэняць за ўклад у адраджэнне праваслаўных культурных традыцый, падтрыманне міжканфесійнага міру і згоды ў грамадстве, актыўную пазіцыю па надзённых сацыяльных і этычных пытаннях.

"Вы надаеце нашай краіне вялікую ўвага, наведваючы яе з патрыяршымі візітамі, таму такі вялікі ваш аўтарытэт у беларускіх вернікаў, а дзейнасць праваслаўнай царквы знаходзіць прызнанне грамадзян і дзяржавы, — адзначыў Лукашэнка. — Жадаю Вам моцнага здароўя, бадзёрасці і доўгіх гадоў жыцця, каб Вашай працай і клопатамі памнажалася духоўнае багацце брацкіх народаў Беларусі і Расіі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі