Лукашэнка — пра прызнанне "Л/ДНР"
24 лютага пасля нарады з сілавікамі Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт прызнання "Л/ДНР". Але не даў дакладнага адказу: "У бліжэйшы час мы зробім так, як будзе трэба і нам, і Расіі". Паводле яго слоў, гэтае пытанне "на парадку дня стаіць".
З прызнання незалежнасці "Л/ДНР" Уладзімір Пуцін пачаў вайну ва Украіне. Лукашэнка ж заяўляе, што беларускае войска не ўдзельнічае ў агрэсіі.
Такім чынам бліжэйшы саюзнік РФ пакуль і "рэспублікі" не прызнаў, і ў яе "спецаперацыі" свой удзел не прызнае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.