Лукашэнка сустрэнецца са студэнтамі ўніверсітэта фізкультуры
Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца са станам і перспектывамі яго развіцця.
10 красавіка Аляксандр Лукашэнка наведае Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізкультуры. Ён азнаёміцца са станам і перспектывамі яго развіцця. Як інфармуе БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы паразмаўляе з выкладчыкамі і студэнтамі. Можна меркаваць, што Лукашэнка выкажацца на актуальныя тэмы развіцця спорту ў нашай краіне.
Ва ўніверсітэце фізкультуры на сённяшні дзень навучаецца 4581 студэнт. ВНУ рыхтуе спецыялістаў галінаў фізкультуры, спорту і турызму па шасці спецыяльнасцях.
Фота: president.gov.by