Лукашэнка сустрэўся са Спадчынным прынцам Абу-Дабі
Аляксандр Лукашэнка ў рамках сваёй паездкі ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты сустрэўся са Спадчынным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам.
Як перадае прэс-служба беларускага кіраўніка, бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-эмірацкіх адносінаў. Лукашэнка і прынц Абу-Дабі дамовіліся распрацаваць варыянты “некалькіх магутных праектаў, якія яшчэ цясней звяжуць дзве дзяржавы”. Яны таксама адзначылі добрую дынаміку адносінаў.
Лукашэнка падараваў прынцу Абу-Дабі дэкаратыўнае пано “Залаты арол”, выкананы з выкарыстаннем дрэва і тэхналогіі чаканкі.