Лукашэнка вызваліў ад пасадаў двух генералаў КДБ

Лукашэнка вызваліў ад пасадаў двух генералаў КДБ

18 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасадаў двух генералаў КДБ. Гэта — генерал-маёр Ігар Бусько, які быў намеснікам старшыні Камітэта дзяржбяспекі Валерыя Вакульчыка, і генерал-маёр Сяргей Феакцістаў, начальнік упраўлення па Віцебскай вобласці. БЕЛТА адзначае, што гэта звальненне па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.

Вядома, што Бусько пераехаў у Мінск з Брэста, намеснікам старшыні КДБ ён быў пяць гадоў. Феакцістаў быў начальнікам упраўлення больш за чатыры гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі