Лукашэнка загадаў пабудаваць у Мінску 4 новыя інтэрнаты
Студэнцкія інтэрнаты ў Мінску / minsknews.by
Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся за чатыры гады пабудаваць чатыры новыя студэнцкія інтэрнаты ў Мінску, паведамляе Нацыянальны прававы партал.
Плануецца, што ў сталіцы з'явяцца тры інтэрнаты на 1030 месцаў і адзін — на 700 месцаў. Згодна з распараджэннем, там будуць пражываць студэнты БДУІР, БДМУ, БНТУ, БДТУ і БДУФК.
Таксама запланавана будаўніцтва ў Мінску "навучальнага корпуса практыка-арыентаванага навучання" на 1000 месцаў для медыцынскага ўніверсітэта.
Хто будзе будаваць новыя інтэрнаты і за якія сродкі — будзе зразумела пасля афіцыйнага апублікавання дакумента.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.