Лукашэнка зрабіў Чаргінца "народным пісьменнікам Беларусі"
Аляксандр Лукашэнка зрабіў Мікалая Чаргінца "народным пісьменнікам Беларусі". Як адзначаецца ва ўказе, "за шматгадовую плённую працу".
Чаргінцу 84 гады. Ён служыў у міліцыі, даслужыў да звання генерала. З 1970-га пачаў пісаць прозу, аўтар паўсотні кніг, кінасцэнароў. Ён стаў першым рускамоўным літаратарам у нашай краіне, якога палічылі годным звання "народнага пісьменніка".
Мікалай Чаргінец — прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі. Быў членам Савета Рэспублікі. Працяглы час ачольвае праўладны саюз пісьменнікаў (з-за таго, што ён не карыстаўся беларускай мовай, нават там узнікалі скандалы). Пісьменнікі з незалежнага саюза пісьменнікаў (яго ўжо ліквідавалі ўлады) нават не хацелі саджаць дрэвы разам з Мікалаем Іванавічам.
За часы свайго доўгага праўлення Лукашэнка яшчэ толькі аднойчы прысвоіў званне народнага пісьменніка — у 1995-м Івану Навуменку. На сённяшні дзень усе літаратары, якія мелі званне "народны", ужо памерлі. Чаргінец — адзіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.