Лукашэнку надакучыла "поўзаць на каленях перад старэйшым братам"

Reuters
Reuters

Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком Мытнага камітэта Юрыем Сянько падатковы манеўр Расіі, з-за якога ўжо знізіліся даходы беларускага бюджэту ад нафтапошлін. "Не будзем жа мы пастаянна на каленях поўзаць перад сваім старэйшым братам і вымольваць нейкія крыхі. Мы павінны самі будаваць тут палітыку з усімі наступствамі, што адсюль вынікаюць", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Лукашэнкі, падатковы манеўр ён ужо не аднойчы абмяркоўваў з Уладзімірам Пуціным і будзе абмяркоўваць і далей.

Сянько далажыў кіраўніку дзяржавы, што у 2019 годзе мытныя паступленні перавысяць паказчык 2018-га.

"Значыць, атрымалася знайсці напрамкі, якія дазволілі кампенсаваць страты, — узрадаваўся Лукашэнка. — Мы ні ў якім выпадку не павінны ні нахіліцца, ні ўпасці. Мы павінны вытрымаць паніжэнне гэтых пошлін і нашых даходаў і вытрымаць гэты падатковы манеўр".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі