Лукашэнку заклікаюць паважаць тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі

У Тбілісі абураныя візітам у РБ кіраўніка непрызнанай Абхазіі / mfa.gov.ge
У Тбілісі абураныя візітам у РБ кіраўніка непрызнанай Абхазіі / mfa.gov.ge

МЗС Грузіі асудзіў сустрэчу ў Мінску Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком непрызнанай Абхазіі Асланам Бжанія.

"Гэтая акцыя груба парушае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі ў міжнародна прызнаных межах і з'яўляецца спробай узаконіць расійскі акупацыйны рэжым, — гаворыцца ў заяве. — Заклікаем Беларусь паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі ў міжнародна прызнаных межах, спыніць прадпрымаць такія дзеянні, якія супярэчаць асноватворным прынцыпам і нормам міжнароднага права".

Падчас сустрэчы з Бжанія Лукашэнка крытыкаваў улады Грузіі, у тым ліку — за сітуацыю з экс-прэзідэнтам Міхаілам Саакашвілі. Сам Аляксандр Лукашэнка летась наведаў горад Піцунду ў Абхазіі. Улады Грузіі адрэагавалі на гэта пратэстам.

Абхазія — самаабвешчаная непрызнаная дзяржава на тэрыторыі Грузіі, якая існуе з 2008 года, з часу расійска-грузінскай вайны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі