Лукашэнка прыняў у Мінску кіраўніка непрызнанай Абхазіі
Аслан Бжанія і Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА
21 лютага Аляксандр Лукашэнка прыняў кіраўніка непрызнанай рэспублікі Абхазія Аслана Бжанію. Пра гэта паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.
Падчас сустрэчы ён пакрытыкаваў улады Грузіі, у тым ліку — за сітуацыю з Міхаілам Саакашвілі. (Як распавядала Еўрарадыё, грузінскі суд адмовіўся вызваляць экс-прэзідэнта з-пад варты па стане здароўя.)
Дарэчы, 28 верасня 2022 года Лукашэнка сам наведаў горад Піцунду ў Абхазіі і сустракаўся там з Бжаніем. Візіт адбываўся без ведама ўладаў Грузіі, яны адрэагавалі на гэта пратэстам.
Абхазія — самаабвешчаная непрызнаная дзяржава на тэрыторыі Грузіі. Падчас расійска-грузінскай вайны 2008 года Грузія фактычна страціла кантроль над Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.