“Ляпіс Трубяцкі” падзяліўся на 2 гурты (відэа)

З 1 верасня "Ляпіс Трубяцкі" спыніў існаванне. Але на яго месцы доўга не чакаючы выраслі адразу два гурты.

Першы — "Трубецкой" на чале з вакалістам Паўлам Буланікавым. Гурт склалі былыя музыкі "Ляпісаў" —  гітарыст Руслан Владыка, бубнач Аляксандр Старажук, а таксама гітарыст Павал Траццяк і бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч, вядомыя па камандах "Крамбамбуля", J:Морс і іншых. Калектыў пазіцыянуе сябе як пераемніка "Ляпіса Трубяцкога" і плануе выконваць пераасэнсаваныя старыя песні гурта, а таксама новы матэрыял, праца над якім ужо вядзецца. Першым сінглам, які "Трубецкой" прэзентуе, стала песня "Ласточка", добра вядомая фэнам.

Brutto называюць сябе брыгадай рэвалюцыйнага чаду і творчага адпору імя Арнэлы Муці. Яны граюць "ART-BRUT і хіт-кор" і ствараюць "панкаўскі паўэр-ліфцінг для дзяцей і вар'ятаў".

Вось як анасуюць сябе музыкі:

"Мы музычны Найк і паэтычная Ікеа!!!

Прастата!!! ГАРАНТЫЯ!!! ЯКАСЦЬ!!!

Нам няма калі пісаць мудрагелістыя тэксты і рабіць складаныя аранжыроўкі!!! Мы спажываем усе радасці Здаровага і Свабоднага жыцця!!!

Мы эпікурэйцы і нарцысы !!! А х*ле???

BRUTTO — музыка стадыёна, палаца спорту, лядовых арэн і месцаў, прыдатных для масавага збору людзей!!!

МЫ супергурт Еўрапейскага ўзроўню!

Наш завышаны ганарар і завоблачны райдар абумоўлены нашай беспадобнасцю і мільёнамі фанаў ва ўсім свеце!!!

МЫ ПРЫЙШЛІ І ЎСІМ гамон!!!

FUCK THE REST".

Нагадаем, у сакавіку “Ляпісы” аб’явілі пра заканчэнне творчай дзейнасці. З гэтай нагоды гурт зладзіў самы кароткі ў сваёй біяграфіі развітальны тур “Клоуна нет”. У яго межах музыкі сыгралі 4 канцэрты ў Маскве, Вільні, Кіеве, Санкт-Пецярбургу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі