Спявачка Маргарыта Ляўчук заявіла, што польскія спецслужбы адмянілі яе канцэрт у Варшаве з-за пагрозы тэракту.
“З намі звязаліся польскія спецслужбы і сказалі, што на маім канцэрце ў Варшаве планаваўся тэракт. З мэтай бяспекі яны адмяняюць канцэрт у Варшаве 24 сакавіка. Квіткі ўжо не прадаюць”, — напісала спявачка ў сваім Instagram-акаўнце.
Канцэрт быў прымеркаваны да Дня Волі і павінны быў прайсці ў памяшканні Odessa Club. Планавалася, што яе выступ будзе адным з цыкла канцэртаў, прымеркаваных да гэтага свята. Пакуль не гаворыцца, ці будуць адмененыя іншыя мерапрыемствы.
У лютым 2022 года спявачку аб’явілі ў вышук. Ёй інкрымінуюць артыкул 370 Крымінальнага кодэкса — “Здзек з дзяржаўных сімвалаў”.