Магілёўскага актывіста арыштавалі на 15 сутак
Яго затрымалі за распаўсюд улётак.
У Мінску 5 красавіка затрымалі магілёўскага актывіста Станіслава Рамановіча за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі. Як стала вядома, затрымалі хлопца падчас распаўюсюду ўлётак.
У панядзелак суддзя Вікторыя Шабуня пастанавіла пакараць Рамановіча і прысудзіла яму 15 сутак арышту. Сябры збіраюць неабходныя рэчы і прадукты харчавання, каб перадаць актывісту.
Дарэчы, папярэднюю ноч хлопец правёў у пастарунку.
Фота — spring96.org