Макей: Калі хочам зберагчы нацыю, беларускай мове патрэбна больш увагі
Уладзімір Макей на форуме "Мінскі дыялог" / МЗС Беларусі
Беларускай мове неабходная ўвага з боку дзяржавы, але гэта не азначае, што з нейкіх сфер у Беларусі будзе выцесненая руская мова. Пра гэта ў кулуарах форума "Мінскага дыялогу" заявіў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей, адказваючы на пытанні журналістаў.
"У Беларусі дзве дзяржаўныя мовы: руская і беларуская. Ні ў адной краіне свету, па-мойму, такога няма — руская мова другой дзяржаўнай нідзе, па-мойму, не з'яўляецца, і гэтым усё сказана. А тое, што сёння ў нас менш людзей размаўляе па-беларуску — гэтаму таксама трэба надаваць увагу, калі мы хочам захаваць нацыю, народ, дзяржаву — гэта само сабой зразумела.
Але гэта не значыць, што руская мова будзе выцясняцца з нейкіх сфер, і гэта не значыць, што мы настроены супраць Расиі і рускага народа. Нармальны з'ява. Чамусьці ніхто не кажа, што ў некаторых постсавецкіх дзяржавах наогул прыбіраюць рускую мову і пераходзяць з кірыліцы на лацінку", — заявіў Макей.
Міністр замежных спраў прайшоўся па тых, хто лічыць, што ў Беларусі крыўдзяць рускіх — падобныя публікацыі апошнім часам раз-пораз з'яўляюцца ў расійскіх СМІ. "Абсалютна неабгрунтаваныя, нейкія вар'яцкія, дурныя выпады, прабачце, супраць Беларусі", — сказаў Макей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.