Макей: Мы цэнім аб’ектыўную пазіцыю Ватыкана ў дачыненні Беларусі

Беларускія ўлады цэняць аб’ектыўную, узважаную і канструктыўную пазіцыю Ватыкана ў дачыненні Беларусі. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у часе сустрэчы з дзяржаўным сакратаром  Папы Рымскага кардыналам П’етра Паролінам.

Уладзімір Макей сказаў, што прыезд у Беларусь кардынала сведчыць пра далейшай развіццё супрацоўніцтва Ватыкану і Беларусі. “Ватыкан для нас асаблівы партнёр у міжнародных адносінах, і падыходы Ватыкана ў вырашэнні праблем сучаснага грамадства блізкія і зразумелыя беларускаму народу”, — заявіў кіраўнік МЗС.

У сваю чаргу кардынал Паролін адзначыў, што візіт у Беларусь дазволіць яму лепей пазнаёміцца з нашай краінай і народам. Ён перадаў вітанні Папы Рымскага Францішча беларускім ўладам, народу, рэлігійным суполкам і найперш католікам. Ён падкрэсліў, што Святы Прастол вылучаецца адкрытасцю ў міжнародных адносінах і спадзяецца, што ўзаемадачыненні Беларусі і Ватыкану будуць развівацца, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі