Маладафрантовец Юльян Місюкевіч не вярнуўся з допыту ў КДБ

Нагадаем, 6 студзеня Місюкевіч паспеў паведаміць сябрам праз "смс", што як толькі ён здаў іспыт ва ўніверсітэце, як яго адтуль забралі супрацоўнікі КДБ.

Верагодна, што Місюкевіча дапытвалі у якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках у Мінску.

Пасля 12:30 хлопец не выходзіў на сувязь, ягоны тэлефон увесь час адключаны.

Паплечнікі Місюкевіча лічаць, што яго маглі як пакінуць у якасці "падазраванага" ў КДБ, так і асудзіць за ўдзел у акцыі 19 снежня і адвезці на Акрэсціна, піша прэсавая служба МФ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі