Маладафронтавец вярнуўся ў Беларусь з Чэхіі

У Мінск прыехаў моладзевы актывіст Аляксей Янушэўскі, які вясной, напярэдадні суду над “Маладым фронтам”, з’ехаў у Чэхію.
Увесь гэты час ён жыў у Празе ў бацькі. Хлопец абяцаў, што ў выпадку, калі суд скончыцца штрафам ці ўмоўным пакараннем, то ён вернецца на Радзіму. І слова сваё стрымаў.

Паводле прысуду, Янушэўскі мусіць заплаціць каля 400 долараў, паведамляе сайт nn.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі