"Манчэстар Юнайтэд" падасць у суд на Крышціяну Раналду
На "Олд Трафард" здымаюць банэр з выявай Раналду / Twitter
"Манчэстар Юнайтэд" падасць у суд на Крышціяну Раналду. Прычына — нядаўняе скандальнае інтэрв'ю футбаліста, у якім ён крытыкаваў клуб (асабліва ўзровень арганізацыі, які параўнаў з тым, што бачыў у "Рэале" і "Ювентусе"). Мяркуецца, што Раналду парушыў умовы кантракту. Таму "МЮ" не збіраецца плаціць партугальцу 16 млн долараў, якія той мусіў атрымаць, піша theguardian.com.
У самім футбольным клубе пакуль не каментуюць сітуацыю, былі згаданыя толькі зробленыя "адпаведныя крокі".
Крышціяну Раналду неўзабаве згуляе на чэмпіянаце свету ў Катары ў складзе зборнай Партугаліі. А вось у "Манчэстар Юнайтэд" ён найхутчэй ужо больш не з'явіцца. Па звестках выдання, Раналду перадалі, каб ён не вяртаўся на трэніровачную базу "МЮ".
Крышціяну Раналду 37 гадоў. Ён адзін з самых зорных футбалістаў сучаснасці. У складзе "МЮ" выступаў у 2003-2009 гадах. Пасля былі мадрыдскі "Рэал" і "Ювентус". У "Манчэстар Юнайтэд" Раналду вярнуўся ў 2021 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.