Меркель абмяркуе Беларусь падчас сустрэчы з Пуціным
Беларусь будзе адной з тэмаў, якую абмяркуюць пры сустрэчы ў Маскве канцлерка Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік кабінета міністраў ФРГ Штэфен Зайберт.
"Гаворка будзе ісці дакладна пра буйныя міжнародныя тэмы: пра канфлікт на ўсходзе Украіны, для развязання якога Расія можа зрабіць больш, чым робіць, пра Беларусь", — цытуе ТАСС ягоныя словы. Таксама плануецца абмеркаваць і сітуацыю ў Афганістане.
Візіт Меркель у Маскву прызначаны на 20 жніўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.