Мікалая Статкевіча асудзілі на 15 сутак
Мікалая Статкевіча асудзілі на 15 сутак арышту. піша праваабарончы сайт "Вясна". Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Як распавядала Еўрарадыё, палітыка жорстка затрымалі 31 траўня па дарозе на Камароўскі рынак, дзе праходзяць перадвыбарчыя пікеты. Статкевіча выцягнулі з машыны людзі ў цывільным. Пазней ягонай жонцы Марыне Адамовіч пацвердзілі, што да суда ён знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.