Міліцыя не знайшла 10 адрозненняў у сапраўдным і падробленым подпісах мінчука

Міліцыя не знайшла 10 адрозненняў у сапраўдным і падробленым подпісах мінчука

Мінчук Алег Зыль напачатку ліпеня знайшоў свае прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас і не свой подпіс побач з імі ў заяве аб вылучэнні незнаёмай яму жанчыны ва ўчастковую выбарчую камісію. Ён папрасіў міліцыю знайсці чалавека, які падрабіў яго подпіс.

28 жніўня Зыль атрымаў адказ за подпісам Кірыла Кіслова, начальніка Заводскага РУУС Мінска: "Супрацьпраўных дзеянняў, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі органаў унутраных справаў, супраць Вас не выяўлена".

"Аказваецца, за вас можа ставіць ваш подпіс любы чалавек. У гэтым няма ніякіх супрацьпраўных дзеянняў!" — са здзіўленнем каментуе Алег Зыль.

Вось як, дарэчы, выглядалі падроблены і сапраўдны подпісы мужчыны. Але міліцыя не знайшла 10 адрозненняў.

 

Міліцыя не знайшла 10 адрозненняў у сапраўдным і падробленым подпісах мінчука
Міліцыя не знайшла 10 адрозненняў у сапраўдным і падробленым подпісах мінчука

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі