Міліцыя паставіла кропку ў справе жорсткага маньяка-“стужачніка”

Гамяльчанін, якога падазраюць у здзяйсненні рабунку, сам здаўся міліцыі. Ён убачыў уласныя партрэты, развешаныя па ўсім мікрараёне Сяльмаш. Міліцыя сапраўды шукала рабаўніка, але ж па горадзе пайшлі чуткі пра жорсткага маньяка-забойцу, які нібыта гвалтаваў дзяўчат, забіваў іх, а пасля пакідаў у ранах сваіх ахвяраў стужачкі. За гэта маньяка людзі назвалі “стужачнікам”, паведамляе БелаПАН. Усё пачалося з таго, што ў міліцыю звярнулася 18-гадовая студэнтка. Яна заявіла, што была згвалтаваная і абрабаваная. Уначы 18 лістапада яна вярталася дадому з вечарынкі, была п’яная і не змагла трапіць у пад’езд. Ёй дапамог невядомы хлопец і ўвайшоў таксама ў кватэру.

Паводле паказанняў затрыманага рабаўніка, сэксуальны кантакт з дзяўчынай адбываўся па ўзаемнай згодзе, а яе торбачку ён забраў з сабой, бо спадзяваўся, што назаўтра пацярпелая нічога не прыгадае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі