Мілінкевіч адмовіцца ад удзелу ў выбарах?

Мілінкевіч можа бліжэйшымі днямі адмовіцца ад удзелу ў выбарах. Такая інфармацыя з'явілася на сайце nn.by. Сам Аляксандр Мілінкевіч у каментары Еўрарадыё паведаміў, што прымаць такія рашэнні яшчэ рана.

Мілінкевіч: "Прыйдзе час - усё будзе заяўлена. Як ісці на выбары, у якой якасці, з кім ісці... Проста заўчасна яшчэ гэта. "Наша Ніва" напісала - вы ў іх спытайцеся. Я ім не даваў такую інфармацыю".

Нагадаем, што сярод сяброў Беларускага незалежніцкага блоку акрамя Мілінкевіча пра свой магчымы ўдзел у выбарах заявілі намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі