Мілінкевіч заклікае Палату прадстаўнікоў змяніць Выбарчы кодэкс
Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч заклікаў Палату прадстаўнікоў прыняць папраўку ў Выбарчы кодэкс, якая гарантавала б прадстаўнікам кандыдатаў у дэпутаты ўдзел у падліку галасоў, паведамляе БелаПАН. Спадар Мілінкевіч спасылаецца на досвед усіх цывілізаваных краінаў. Так робіцца нават у суседніх Украіне і Расіі. Папраўка ў выбарчы кодэкс можа стаць першым крокам у справе дэмакратызацыі палітычнага жыцця. А сумленны і сумесны падлік галасоў — гэта перадумова прызнання выбараў за мяжой і даверу да іх вынікаў саміх беларусаў, лічыць кіраўнік руху “За Свабоду”.