Мінгарвыканкам дазволіў шэсце ў Лошыцу 4 лістапада
Мінгарвыканкам даў дазвол партыі КХП-БНФ правесці 4 лістапада акцыю ў Лошыцкім яры ў памяць пра ахвяр сталінскіх рэпрэсій, перадае Радыё "Свабода". Дазволеная колькасць удзельнікаў акцыі — да 500 чалавек.
Збор удзельнікаў запланаваны з 12.00 да 12.30 каля Мінскага гарадскога палаца культуры (вул. Маякоўскага, 129). З 12.30 да 13.00 па вуліцы Маякоўскага пройдзе шэсце да памятнага крыжа ў Лошыцкім яры. Мітынг працягнецца да 15.00.
Шэсце і мітынг у Лошыцкім яры актывісты партыі КХП-БНФ традыцыйна ладзяць праз тыдзень пасля акцыі ў Курапатах. Сёлета яна прайшла 28 кастрычніка.